16 верасня 2026 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Фаліка Золфа (1896–1961), яўрэйскага празаіка, публіцыста, педагога
Фалік Золф нарадзіўся 18 верасня 1896 г. у в. Застаўе (Замасты) Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер гэта частка г. Камянца Брэсцкай вобласці) у яўрэйскай сям’і, дзе традыцыі продкаў значылі шмат. Да адзінаццаці гадоў Фалік спасцігаў мудрасці Талмуда пад кіраўніцтвам свайго бацькі-выкладчыка. Імкненне працягваць адукацыю прывяло яго ў Талмуд-тору і прэстыжныя іешывы Брэста і Слабодкі. Затым працаваў настаўнікам іўрыту ў Мінску і Вільні.
25 жніўня 2026 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Сямёна Міхайлавіча Дурэйкі (1921–2014), педагога, Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна (2009)
Сямён Міхайлавіч Дурэйка нарадзіўся 25 жніўня 1921 г. у в. Бярэзніца Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. У Сямёна было тры браты і сястра. Скончыў тры класы польскай школы. Пасля прыходу Чырвонай арміі (1939) працаваў у кааператыве «Ружаны», загадваў Галавічанскім дзіцячым домам, у 1940 г. прыняты ў камсамол і быў абраны сакратаром Ружанскага райкама ЛКСМБ.
2 студзеня 2025 г. — 195 гадоў з дня нараджэння Тодара Мінкава (1830–1906), балгарскага і расійскага педагога і асветніка
Тодар Мінкаў нарадзіўся 2 студзеня 1830 г. на ўскраіне Асманскай імперыі ў г. Рушчук, цяпер гэта г. Русе ў Балгарыі. Яго продкі па бацькоўскай і мацярынскай лініях паходзілі з невялікага, але заможнага балгарскага сяла Арбанасі, размешчанага недалёка ад г. Вяліка-Тырнава. Прыкладна ў 1760 г. яны перасяліліся ў г. Рушчук.
2026 г. — 100 гадоў з часу перакладу М. П. Анцукевічам (1982–1971) літаратурнага помніка «Слова пра паход Ігараў» (Лунінец; 1926)
Мікалай Пятровіч Анцукевіч (1892–1971) — педагог, гісторык, лінгвіст. Нарадзіўся ў мястэчку Ельск Мазырскага павета Мінскай губерні. Скончыў Мазырскую прагімназію, Бабруйскую гімназію з залатым медалём. Па жаданні бацькі паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, але — «лірык» перамог «хіміка»: неўзабаве юнак выбраў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут.
15 кастрычніка 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Рыгоравіча Солапава (1924–2019), дзеяча самадзейнага мастацтва, музычнага педагога, заслужанага дзеяча культуры БССР (1963)
Міхаіл Рыгоравіч Солапаў нарадзіўся 10 кастрычніка 1924 г. у сяле Пакроўскае Цярбунскага раёна Ліпецкай вобласці. Бацька валодаў многімі прафесіямі і добра іграў на гармоніку. Пачатковыя музычныя веды Міхаіл набыў самастойна, авалодаў многімі інструментамі. У 1940 г. паступіў у Курскае музычнае вучылішча.
18 чэрвеня 2026 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Марка Аляксандравіча Русіна (1921–1977), кампазітара, музычнага педагога
Марк Аляксандравіч Русін нарадзіўся 18 чэрвеня 1921 г. у г. Кінешма Іванаўскай вобласці. Яго бацька Аляксандр Аляксеевіч быў бухгалтарам, а таксама заўзятым садаводам і кветкаводам. Брат маці Аляксандры Аляксандраўны працаваў бібліятэкарам, але яшчэ быў кампазітарам. Менавіта Мікалай Аляксандравіч Голубеў захапіў пляменніка музыкай.
25 верасня 2024 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксандравіча Кульшы (1974), мастака, педагога
Павел Аляксандравіч Кульша нарадзіўся 25 верасня 1974 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці. Яго маці, Зінаіда Іванаўна Кульша, працавала навуковым супрацоўнікам, загадвала навукова-асветніцкім аддзелам у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Павел закончыў Брэсцкую дзіцячую мастацкую школу (1992), педагагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання з дадатковай спецыяльнасцю выяўленчае мастацтва» (1997).
29 верасня 2024 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Веры Віктараўны Церахавай (1934), педагога, гісторыка, краязнаўца
Вера Віктараўна Церахава (у дзяцінстве Вера Георгіеўна Рубіс) нарадзілася 29 верасня 1934 г. у г. Пскове. Перад самай Вялікай Айчыннай вайной маці Веры з другім мужам, афіцэрам, выехала ў Брэст.
15 верасня 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Якава Сямёнавіча Малайчука (1944–2015), педагога, харавога дырыжора, краязнаўца
Якаў Сямёнавіч Малайчук нарадзіўся 15 верасня 1944 г. у в. Дзераўная Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Бацька загінуў на вайне ў 1945 г.
13 ліпеня 2024 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Рыгора Рыгоравіча Бурака (1939–2018), кандыдата медыцынскіх навук, выдатніка аховы здароўя
Рыгор Рыгоравіч Бурак нарадзіўся 13 ліпеня 1939 г. у в. Шавялі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Падлескую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём. Па камсамольскай пуцёўцы два гады адпрацаваў на асваенні цалінных зямель у Кустанайскай вобласці Казахскай ССР, узнагароджаны знакам ЦК УЛКСМ «За освоение новых земель».